Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Добромысленская средняя школа"
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ
“ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!”
№п/п |
Назва мерапрыемства |
Месца правядзення |
Тэрмін правядзення |
Адказныя |
19.09.2022 Багацце беларускай мовы “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты - мова” ( А. Разанаў) |
||||
1. |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” (усе жадаючыя) |
Школа
|
19.09.2022 |
Саванчук А.І. |
20.09.2022 Родная мова ў культуры і мастацтве “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” ( Н. Нілевіч) |
||||
1. |
Наведванне навучэнцамі школьнага гісторыка-краязнаўчага музея
|
Школьны краязнаўчы музей |
20.09.2022 |
Саванчук А.І. |
21.09.2022 За што я люблю родную зямлю “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару” ( С. Грахоўскі) |
||||
1. |
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” (вучні 9 - 11 класаў) |
Школа
|
21.09.2022 |
Саванчук А.І. |
22.09.2022 Літаратура як люстэрка мовы “ Родная мова – бэстэрміновы пашпарт пісьменніка” (Я. Сіпакоў) |
||||
1.
|
Віктарына ”Мая Айчына” (вучні 2 -11 класаў) |
Школа Кабінет №15 |
22.09.2022 |
Саванчук А.І. |
2. |
Выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”(прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) (усе жадаючыя) |
Школа |
22.09.2022 |
Саванчук А.І. |
23.09.2022 Родная мова – мова навукі “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (В. Каваленка) |
||||
1. |
Літаратурны КВіЗ “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”
|
Школа Кабінет №15 |
23.09.2022 |
Саванчук А.І. |
Тыдзень роднай мовы пачаўся акцыяй "Гавары са мной па-беларуску", у якой прынялі ўдзел вучні і настаўнікі школы. Удзельнікі акцыі перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, пісалі пажаданні роднай старонцы, размаўлялі на беларускай мове. Усе ўдзельні атрымалі прызы.
Навучэнцаў сустракаў школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Вучні пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай беларускаму побыту. Дзяўчынкі і хлопчыкі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра ўзнікненне і прымяненне некаторых прадметаў побыту, пра паходжанне і назвы. Самыя цікаўныя мелі магчымасць адправіцца ў мінулае. Навучэнцы з задавальненнем прымяралі беларускую вопратку і абутак нашых продкаў, мелі магчымасць дакрануцца да прадметаў хатняга побыту. На працягу ўсёй сустрэчы гучала родная беларуская мова.
У гэты дзень вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе пісьмовых творчых работ "За штоя люблю родную зямлю". На конкурс было прадстаўлена 8 работ. Навучэнцы падзяліліся думкамі пра Радзіму, пра родную вёсачку. Успомнілі легендарнае мінулае Беларусі. Юнакі і дзяўчаты былі вельмі адкрытымі і шчырымі ў сваіх выказваннях. Журы адзначыла лепшыя работы. Віншуем пераможцаў!
22 верасня ў чацвётры дзень былі падведзены вынікі віктарыны "Мая Айчына" і выставы-конкурса дзіцячай творчасці, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Віншуем пераможцаў!
Тыдзень роднай мовы завяршыўся літаратурным КВіЗам. Гульня прайшла пад дэвізам "Не проста ў словы я гуляю - на роднай мове размаўляю". Навучэнцы мелі магчымасць дакрануцца да залацінак роднай мовы, узбагаціліся новымі ведамі, паказалі свае здольнасці, адчулі асалоду чароўнага роднага слова. Перамогу атрымала каманда "Каласкі". Віншуем! Вялікі дзякуй усім за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.