Год малой родины

        2018-2019 годы в Беларуси объявлен Годом малой родины. Об этом сообщил Президент Республики Беларусь А.Г.Лукашенко на состоявшейся 9 февраля 2018 г. торжественной церемонии вручения государственных наград лучшим работникам аграрной отрасли.
Малая родина имеет особое значение в судьбе каждого человека.
          По словам А.Г.Лукашенко, ”она многолика. Для одних это родной город,улица в городе или небольшой дворик, деревня, где прошли лучшие детские годы, для других – кусочек дикой природы, который радовал глаз и дарил чувство наполненности и покоя. А для тех, кто уехал искать счастье в другие страны, малой родиной стала Беларусь“.
Республика Беларусь – красивая и благоустроенная страна с чистыми уютными городами, ухоженными сельхозугодьями, богатой природой. Государство много сделало в этом направлении и не остановится на достигнутом.
        ”Беларусь – наш общий дом, и в наших интересах сделать его уютным и образцовым. Давайте покажем, что мы истинные и рачительные хозяева своей земли!“, – призвал соотечественников белорусский лидер.

 

 

План работы по Году малой родины

п/п

Назва мерапрыемства

Клас

Дата

Адказны

1.

Інфармацыйныя гадзіны “2018 – Год малой радзімы”

1 – 11

На прац.

года

Класныя кіраўнікі

2.

Класныя гадзіны, гутаркі: “Край, дзе я нарадзіўся”, “Памятныя мясціны маёй Радзімы”, “Славутыя землякі”, “Мой край – мой гонар”, “Сцежкамі майго маленства” і інш.

1 – 11

На прац.

года

Класныя кіраўнікі

3.

Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

9 – 11

кожны 4-ы чацвер

Класныя кіраўнікі 9 – 11 кл.

4.

Конкурс дзіцячага малюнка “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

1 – 8 

Лістапад

Класныя кіраўнікі

5.

Распрацоўка турыстычнага маршрута “Мая малая радзіма – дабромысленская зямля”

9 – 11

Лістапад

Голік Т.А.

6.

Конкурс сачыненняў “Мая малая Радзіма”

3 – 11

Снежань

Настаўнікі-моваведы

7.

Віктарына “Мая родная зямля”

5 – 11

Студзень

Класныя кіраўнікі

8.

Выстава фотаздымкаў “Любыя мясціны малой Радзімы”

6 – 11

Люты

Класныя кіраўнікі

9.

Экскурсія ў г.Косава ў дварцова-паркавы ансамбаль

1 – 11

Сакавік

 

10.

Конкурс прэзентацый “Пазнаем малую Радзіму”

6 – 11

Сакавік

Класныя кіраўнікі

11.

Удзел у рэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” (урачыстае ўручэнне кніг вучням, якія атрымалі пашпарт)

8 – 10

15.03.2019

Педагог-арганізатар

12.

Кніжная выстава “Мая малая радзіма”

1 – 11

Красавік

Адк.за фонд

13.

Удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1 – 11

Красавік - чэрвень

Класныя кіраўнікі

14.

Валанцёрская акцыя “Моладзь за чысціню вёскі”

8 – 11

Верасень, май

Педагог-арганізатар

15.

Пошукава-даследчы конкурс “Сямейны радавод”

 

Май

 

16.

Правядзенне школьнага этапа рэспубліканскага конкурса па добраўпарадкаванню і азеляненнютэрыторыі “Упрыгожым Беларусь кветкамі”

5 – 11

Май - чэрвень

Класныя кіраўнікі

17.

Экскурсіі на прадпрыемствы раёна

1 – 11

На прац.

года

Педагог сацыяльны

18.

Паходы па распрацаваным турыстычным маршруце па мясцінах зямлі дабромысленскай і івацэвіччыне

1 – 11

На прац.

года

Класныя кіраўнікі

19.

Размяўчэнне на сайце ўстановы адукацыі інфармацыі аб мерапрыемствах, прысвечаных Году малой радзімы

 

На прац.

года

Адказны за сайт

свернуть

Интервью с ветераном ВОВ Карачуном М.И.

Усё маё жыццё як на далоні

 

Мінула 74 гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Ветэранаў застаецца ўсё менш і менш.Хочацца выказаць словы падзякі ім за мірнае неба над галавой.Больш даведацца аб іх лёсе, днях жудаснай вайны.

У Дабромысленскім сельскім Савеце застаўся ў жывых толькі адзін ветэран гэтай страшнай вайны,жыхар вёскі ЗакапліцаМіхаіл Іванавіч Карачун, інвалід вайны 2 групы. 3 студзеня нашшаноўны ветэран адзначыў сваё 97-годдзе.

Я  наведалася да Міхаіла Іванавіча ў госці.

-Скажыце, дзе Вы пражывалі да вайны і як трапілі на фронт?

-Мая жыццёвая сцежка пачалася 3 студзеня 1923 годзе ў вёсцы

Закапліца ў звычайнай сялянскай сям’і. У суседняй вёсцы Дабромысль былапольская школа, вучылі на польскай мове. Вывучалі арыфметыку, гісторыю Польшчы, Закон Божы. Я закончыў 4 класы. У маіх бацькоў не было сродкаў, каб вучыць нас далей.

На гэтым закончылася маё школьнае жыццё. З дзяцінства я марыў стаць краўцом. Бацькі аддалі мяне ў суседнюю вёску Селяц на вучобу да выдатнага краўца.

            У 1944 годзе, калі была вызвалена Беларусь, мяне і самага старэйшага брата Юзіка прызвалі ў армію.

-Як праходзілі вашы першыя баявыя дні?

-У верасні 1944 года пасля вучэбкі нас адправілі ў Львоў. Стаў салдатам 318 дэвізіі Чацвёртага Украінскага фронту. Дзесяць дзёнмы ішлі па Карпатах у накірунку Чэхаславакіі.

-Мы ведаем, што Вас цяжка параніла. Раскажыце, як гэта здарылася?

       - Перад самай Прагай фашысты трымалі вельмі моцную абарону. У нас не было артылерыі. Сотнямі гінулі баявая сябры. 10 снежня я памарозіў ногі і рукі, цэлы месяц ляжаў у шпіталі.

26 красавіка 1945 года мяне цяжка раніла. Вырвала асколкам ніжнюю шчаку.Яноччу,  паўзком, церпячы невыносны боль,дабраўся да санчасці. Для мяне вайна закончылася. Пачаліся доўгія месяцы барацьбы за жыццё. У час адной з ваенных аперацый на чэхаславацкай зямлі я выратаваў камандзіра ад смерці, за што быў узнагароджаны медалём “За адвагу”, якіатрымаў толькі ў 1948 годзе. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені і многімі юбілейнымі медалямі.

-Дзе і як вы сустрэлі Дзень Перамогі?

-Дзень Перамогі я сустрэў у Кракаве ў шпіталі. Праз вокны бачылі Салют Перамогі.

-Як склаўся Ваш дальнейшы лёс, калі вярнуліся дамоў?

-З Кракава мяне адправілі ў шпіталь горада Харкава.Адсюль я адправіў пісьмо на Радзіму, у якім напісаў толькі некалькі слоў:“ Жывы і лячуся”.16 студзеня 1946 года вярнуўся з вайны інвалідам 2 групы, а праз тры гады далі трэцюю.

-Чым Вы займаліся пасля вайны?

-Вярнуўшыся з фронту, пачаў шыць жаночае і мужчынскае адзенне.Пасля вайны пазнаёміўся са сваёй будучай сяброўкай жыцця Антанінай. У 1948 годзе ажаніліся. Пабудавалі сваю хату, пасадзілі цудоўны сад. Выгадавалі двух сыноў.

-А як часта Вы ўспамінаеце свае пражытыя гады?

-Існуе мудрае выказванне, што чалавек пражыў не дарэмна, калі пабудаваў дом,пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Усё гэта я зрабіў у сваім жыцці. Думаю, што пакіну добы след на гэтай зямлі. Яшчэ хочацца сустрэцца з вамі у свой стогадовы юбілей (усміхнуўся).

-Што б Вы пажадалі сваім землякам і сучаснай моладзі?

-Шчаслівага жыцця, чыстага неба і духмянага хлеба. А моладзі жадаю, каб заўжды жылі з надзеяй у заўтрашні дзень.

Слухала я Міхаіла Іванавіча і  не зводзіла свой позірк з яго вачэй. Чаму? Не ведаю. Мне здаецца, што ў гэтых вачах занатаваны боль, горыч і страта. Яшчэ я бачу ў вачах ветэранаў удзячнасць лёсу за неацэнны дарунак – жыццё. Яны, як ніхто іншы, ведаюць яму кошт.

Мы павінны атуліць гэтых людзей увагай і клопатам. Мы, нашчадкі, павінны ведаць і памятаць мінулае нашай краіны, імёны тых, хто аддаў жыццё за Радзіму.

А нашаму шаноўнаму Міхаілу Іванавічу пажадаю моцнага здароўя, спакою і мірнага неба над галавой.

 

З ветэранам гутарыла Сялейка Вераніка,

 вучаніца 9 класа

 ДУА “Дабромысленскі дзіцячы сад -

 сярэдняя школа”

 

 

 

 

свернуть