Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Добромысленская средняя школа"
Раздзел 1. Агульныя палажэнні
1.1.Установа адукацыі “Дабрамысленскі дзіцячы сад - сярэдняя школа” (далей - Установа) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі навучэнцаў ва Установе да авалодвання ў наступным прафесіяй ва Установах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўкі іх да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.
1.2. Установа створана ў форме Установы на падставе дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з мясцовага бюджэту.
1.3. Установа створана рашэннем Івацэвіцкага райвыканкама
1.4. Месца знаходжанняУстановы : 225285, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раен, веска Дабромысель, вул.Міра, 1 в.
1.5. Поўная назваУстановы :
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабрамысленскі дзіцячы сад- сярэдняя школа”.
на рускай мове – Государственное учреждение образования «Добромысленский детский сад - средняя школа».
Скарочаная назва Установы:
на беларускай мове: Дабрамысленскі дзіцячы сад - сярэдняя школа.
на рускай мове: Добромысленский детский сад- средняя школа.
1.6. Заснавальнік Установы – Івацэвіцкі раенны выканаўчы камітэт. Органам галіновага кіравання Установы з’яўляецца аддзел адукацыі Івацэвіцкага раеннага выканаўчага камітэта. Паўнамоцтвы ўласніка ажыццяўляе Івацэвіцкі раенны Савет дэпутатаў, упаўнаважаны ім орган па кіраванні і распараджэнні маёмасцю – Івацэвіцкі раенны выканаўчы камітэт (далей райвыканкам).
1.7. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набыць і ажыццяўляць маемасныя і немаемасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць істцом і адказчыкам у судзе.
1.8. Установа адказвае па сваіх абавязацельствах сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці супсідыйную адказнасць па яе абавязках нясе уласнік маемасці.
1.9. Установа падтрымлівае дзейнасць маладзежных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не пярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
1.10. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваей назвай, можа мець разліковыя і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
1.11. Установа ажыццяўляе адукацыйную, прававую і гаспадарча-эканамічную дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” ад 13 студзеня 2011 года, прыняты Палатай прадстаунікоу 2 снежня 2010 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2003 года “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняу непауналетніх”, з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, другімі нарматыўнымі актамі, дадзеным Статутам.
Установа ў сваей дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.
1.12. Змяненні і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца райвыканкамам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
1.13. Установа не мае права выступаць гарантам ці паручыцелем перад банкамі-крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў па звароту атрыманых крэдытаў.
Раздзел 2. Прадмет, асноўная мэта і асноўныя задачы дзейнасці Установы
2.1. Прадметам дзейнасці Установа з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.
2.2. Асноўнай мэтай дзейнасці Установы з'яўляецца: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям'і, прывіцце навыкаў здаровага ладу жыцця.
2.3. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:
- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама першапачатковых ведаў і навыкаў, неабходных для выбару ў далейшым прафесіі;
- фарміраванне і развіцце асобы вучняў, раскрыццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;
- развіццё індывідуальных здольнасцей вучняў праз павышэнне метадычнага ўзроўню настаўнікаў і ўкараненне інавацыйных методык;
- падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна – тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.
2.4. Установа ажыцяўляе наступны змест дзейнасці:
- забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей ў калектыве дарослых і равеснікаў;
- падрыхтоўка да атрымання асноўнай адукацыі на некалькіх узроўнях ;
- пачатковая агульнаадукацыйная школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай адукацыі;
- базавая школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай адукацыі і агульнай базавай адукацыі;
- сярэдняя школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай адукацыі , агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным або паглыбленых узроўнях;
- сярэдняя школа можа ажыццяўляць працоўнае
( прафесіянальнае) навучанне вучняу;
-школа з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў , развіццё творчых здольнасцей вучняў у адпаведнасці з іх інтарэсамі і схільнасцямі.
2.5. Установа ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь відаў эканамічнай дзейнасці (АКРБ 005-2006), зацверджаным Пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006 г. № 65, і ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2003 г. № 17 «Аб ліцэнзаванні асобых відаў дзейнасці»:
80 – адукацыю;
80210 – агульную сярэднюю адукацыю;
526 – рознічная таргоўля па-за магазінамі;
55230 – аказанне паслуг іншымі месцамі для пражывання;
55510 – аказанне паслуг сталовымі пры прадпрыемтсвах і ўстановах;
55520 – пастаўка гатовай ежы;
60211 – перавозка аўтобусамі;
60230 – дзейнасць іншага сухапутнага пасажырскага транспарту, які не падпарадкоўваецца раскладу;
60240 – дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту;
63400 – арганізацыя перавозак грузаў;
91120 – дзейнасць творчых, навука-тэхнічных і культурна-асветніцкіх грамадскіх
аб'яднанняў;
92312 – канцэртная дзейнасць;
92342 – дзейнасць танцавальных залаў, плашчадак, дыскатэк і школ танцаў;
92512 – дзейнасць бібліятэк;
92513 – дзейнасць архіваў;
92521 – дзейнасць музеяў;
92610 – дзейнасць спартыўных аб'ектаў;
92620 – іншая дзейнасць у галіне спорту;
9304 – фізкультурна-аздараўляльная дзейнасць;
926 – дзейнасць у галіне спорту;
7485 – аказанне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе;
93 – аказанне індывідуальных паслуг;
9305 – аказанне іншых індывідуальных паслуг;
70200 – здача ў найм уласнай нерухомай маемасці;
71400 – пракат іншых бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання;
74600 – правядзенне раследаванняў і забеспячэння бяспекі;
- дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;
- дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;
- рознічная таргоўля (з улікам алкагольных напіткаў і тытуневых вырабаў) і грамадскае харчаванне;
- адукацыйная дзейнасць;
- перавозка пасажыраў і грузаў (без уліку тэхналагічных унутрыгаспадарчых перавозак пасажыраў і грузаў, якія выконваюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі для асабістых патрэб) аўтамабільным, унутраным водным, марскім транспартам;
- дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі
Права ажыццяўляць дзейнасць, якая патрабуе атрымання неабходнай ліцэнзіі, узнікае з моманту атрымання ў адпаведным парадку ліцэнзіі.
Раздзел 3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу
3.1. Установа забяспесчвае атрыманне дашкольнай адукацыі.
У адукацыйным працэсе ўстанова кіруецца вучэбна-метадычным комплексам “Пралеска”, якія складаецца з :
-базіснай нацыяльнай праграмы выхавання і навучання дзяцей у дашкольнай установе” Пралеска”;
- вучэбна-метадычных дапаможнікаў для педагогаў і бацькоў, сродкаў навучання і выхавання ў адпаведнасці з пералікам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.2.Норма напаўняльнасці рознаўзроставай групы ва ўстанове 12 чалавек;
3.3. Рэжым работы ў дзіцячым садзе складае 10, 5 гадзін, з 7.30 да 18.00. Ён працуе пяць дзён у тыдзень.
Установа забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі і функцыяніруе ў складзе трох ступеней:дашкольная , пачатковая , базавая , сярэдняя адукацыя.
3.4. На першай ступені забяспечваецца развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека , грамадства ў асноўным на матэрыяле культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю. У пачатковай школе вучні набываюць необходныя ўменні вучэбнай дзейнасці, вучацца чытанню, пісьму, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця. З мэтай развіцця схільнасцей і здольнасцей на гэтай ступені навучання працуюць заняткі па інтарэсах, гурткі.
3.5. На другой ступені Установа працуе ў напрамку далейшага станаўлення асобы вучня , выяўляе і развівае яго здольнасці і схільнасці , забяспечвае засваенне асноў навук і фарміраванне навуковага светапогляду, авалодвае асноўнымі сацыяльнымі і культурнымі правіламі і маральнымі нормамі , падрыхтоўвае да ўключэнння ў маральную дзейнасць. На гэтай ступені працягваецца засваенне свайго народа і ўсяго чалавецтва.
Па жаданню вучняў і бацькоў на гэтай ступені, акрамя асноўных прадметаў, уводзяцца факультатывы, курсы па выбары, рознаўзроўневыя вучэбныя праграмы.Выпускнікі базавай школы маюць права працягваць навучанне ў школах
ІІІ ступені, прафесіянальных і сэрэдніх спецыяльных навучальных устаноў рознага тыпу ці пачынаюць працоўную дзейнасць.
3.6. На трэцяй ступені Установа завяршае агульнаадукацыйную падрыхтоўку вучняў, рыхтуе іх да авалодвання прафесіяй ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама іншых формах прафесіянальнага навучання, або да свядомага і актыўнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць. Навучальна-выхаваўчы працэс на гэтай ступені навучання будуецца на аснове дыферэнцыяцыі, якая ўлічвае здольнасці, схільнасці, жаданні вучняў, іх бацькоў і забяспечвае рэалізацыю адукацыйных запытаў вучняў.
3.7. Ва Установе могуць быць створаны: групы з вывучэннем прадметаў на павышаным узроўні, спецыялізіраваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэгрыраванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
3.8. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.
3.9. Атэстацыя вучняў 1 і 2 класаў ажыццяўляецца на падставе вуснай якаснай ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.
У наступных класах вынікі ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме.
У 3-11 класах вучням выстаўляюцца адзнакі за чвэрць і выніковыя за год.
У 9, 11 класах выніковыя адзнакі выстаўляюцца з улікам экзаменацыйных адзнак.
Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
Выпускнікам Установы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі звычайнага ўзору.
Выпускнікі Установы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору. А выпускнікі, якія прадэманстравалі выдатныя веды ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым. За
выключэннем асобнай катэгорыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
3.12. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
Кожны год на падставе Тыповага вучэбнага плана Установа распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з РАА.
Установа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па інтарэсах, факультатывах, курсах па выбары.
Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ва Установе.
3.13. Пачатак і заканчэнне навучальнага года вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучальны год пачынаецца 1 верасня. Працягласць і тэрмін заканчэння вучэбных заняткаў вызначаецца Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі на бягучы навучальны год.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай колькасцю 30 каляндарных дзён, у тым ліку зімовыя – не менш за 14 дзён, веснавыя – 9 дзён, а таксама летнія канікулы працягласцю не менш за 8 тыдняў. Для вучняў 1 і 2 класаў на працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца тыдневыя канікулы.
3.14. Вучэбны год дзеліцца на чвэрці, працягласць вучэбнага тыдня ўстанаўліваецца саветам Установы па ўзгадненні з РАА і Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі Івацэвіцкага раена.
3.15. Навучальна-выхаваўчы працэс арганізуецца ў форме ўрокаў і розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. У навучальна-выхаваўчым працэсе выкарыстоўваюцца таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі, курсы па выбары, заняткі па інтарэсах, лекцыі, практычныя, семінарскія, лабараторныя і іншыя заняткі.
Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана, з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У першым класе дамашнія заданні не задаюцца.
3.16. Працягласць урокаў у 1 класе – 35 мінут, 2-11 класах – 45 мінут.
Штодзенна колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца школьным раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж імі зацвярджаецца дырэктарам школы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.
3.17. Харчаванне вучняў ва Установе арганізуецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, зацверджанаму дырэктарам.
3.18. Форма навучання ва Установе – вочная. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў сям'і па індывідуальных вучэбных планах у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Па заяве бацькоў вучняў ці асоб, якія іх замяняюць, і па ўзгадненні з РАА можа быць дадзена магчымасць вучню на атрыманне агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў сям'і па індывідуальным вучэбным плане.
Рашэнне аб навучанні вучняў у сям'і па адным, некалькіх ці ўсіх прадметах адпаведнага класа ці па індывідуальным плане і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара.
Навучанне вучня самастойна (у сям'і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Установы ва ўстаноўленым парадку.
Калі вучань да паступлення ва Установу ці ў час самастойнага навучання засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Установы ва ўстаноўленым парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас.
3.19. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
3.20. Працоўная дзейнасць вучня можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных працоўных аб'яднаннях і ў канікулярны час.
Працягласць работы на прышкольным участку ў летні час вызначаецца саветам Установы.
3.21. Перавод (накіраванне) вучняў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіццевага навучання і рэабілітацыі.
3.22. Арганізацыя і функцыяніраванне пунктаў карэкцыйна-развіваючай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
3.23. Педсавет Установы можа прымаць рашэнні аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзелу ў грамадскай дзейнасці.
Раздзел 4. Правы і адказнасць Установы
4.1. Установа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:
- уносіць ва ўстаноўленым парадку заснавальніку прапановы па ўдасканаленні сваей арганізацыйна-штатнай структуры;
- ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4.2. Установа нясе адказнасць за:
- якасць прадастаўляемай адукацыі;
- захаванасць і ўдасканаленне сваей матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Установа нясе іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 5. Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу
5.1. Удзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва Установе з'яўляюцца выхаванцы, вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі.
5.2. Ва Установу прымаюцца дзеці , што пражываюць на тэрыторыі на якой функцыяніруе Установа.
Дзецям , якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі, можа быць адмоўлена ў прыёме толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.
5.3. У першы клас прымаюцца дзеці з узросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных іспытаў. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы іх бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.
У 11 клас залічваюцца вучні ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучні, якія дасягнулі 15 гадоў, могуць быць выключаны з Установы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучня рашэннем педсавета Установы па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
- на адукацыю ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі»;
- на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- на выбар профілю навучання і яго зместу ў межах школьнага кампанента;
- на павагу сваей годнасці;
- на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі;
- на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;
- на заахвочванне і ўзнагароджанне за поспехі ў вучобе;
- на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;
- на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;
- прадстаўляць школу ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;
- выбіраць і быць выбраным у органы вучнеўскага самакіравання і самакіравання ўстановы;
- прымаць удзел у размеркаванні заробленых школай грашовых сродкаў;
- на адкрытую ацэнку сваей вучэбнай і грамадскай дзейнасці.
- старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, установы, падтрымліваць яе традыцыі;
- дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў,
міласэрнасць, чалавечнасць;
- падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў, рашэнням органаў самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, выконваць Статут Установы;
- насіць вопратку класічнага дзелавога стылю.
5.7.3. Вучню Установы забараняецца:
- насіць ва Установу і мець пры сабе небяспечныя прадметы;
- уступаць у бойкі ці іх правацыраваць ва Установе, на тэрыторыі Установы;
- без прычын прапускаць заняткі;
- выкарыстоўваць алкагольныя напоі, знаходзіцца пад іх уздзеяннем на школьных мерапрыемствах;
- курыць у школьных памяшканнях і на тэрыторыі Установы;
- прымаць удзел у азартных гульнях у час перапынкаў;
- дапускаць крадзеж, вандалізм, наносіць мэтанакіравана шкоду школьнай маёмасці, уласнай маёмасці вучняў і работнікаў Установы;
- сістэматычна не выконваць дамашнія заданні ці выконваць іх недобрасумленна;
- карыстацца мабільнымі тэлефонамі без дазволу настаўніка;
- парушаць класічны дзелавы стыль у вопратцы;
- выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.
5.8. Педагагічныя работнікі:
5.8.1. маюць права:
- мець устаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка, аб'ем якой меншы за норму на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка, на выбар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, формаў і метадаў навучання і выхавання вучняў;
- праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;
- на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Белапусь;
- на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
- на ўмовы працы, адпавядаючыя патрабаванням тэхнікі бяспекі і гігіены;
- выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.
5.8.2. абавязаны:
- якасна і ў поўным аб'еме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнавальныя інтарэсы і здольнасці вучняў;
- аказваць уплыў на фарміраванне ў вучняў якасцей грамадзяніна, патрыета, культуры паводзін;
- выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;
- павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;
- валодаць высокімі маральнымі якасцямі;
- паважаць гонар калег, вучняў, іх бацькоў і асоб, якія іх замяняюць;
- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў і асобамі, якія іх замяняюць;
- выконваць загады і ўказанні дырэктара і яго намеснікаў.
5.9. Бацькі вучняў і асобы, якія іх замяняюць, маюць права:
- удзельнічаць у кіраванні Установай;
- - знаеміцца з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, з адзнакамі паспяховасці вучняў;
- - знаеміцца са згоды дырэктара з дакументамі Установы, якія рэгламентуюць арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу Установы;
- уносіць прапановы па паляпшэнні якасці работы з дзяцьмі;
5.10. Бацькі і асобы, якія іх замяняюць, абавязаны:
- выконваць Статут Установы;
- - адказваць за выхаванне сваіх дзяцей і ствараць неабходныя ўмовы для атрымання імі адукацыі;
- - своечасова даводзіць да ведама Установы аб хваробе дзіцяці ці магчымых пропусках заняткаў;
- падтрымліваць цесную сувязь з адміністрацыяй і класным кіраўніком, рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы.
5.11. Педагагічныя работнікі, вучні і іх бацькі і асобы, якія іх замяняюць, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маемасці.
Раздзел 6. Парадак кіравання дзейнасцю Установы
6.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
6.2. Органам кіравання ўстановы з'яўляецца яго дырэктар.
Назначэнне і вызваленне дырэктара ажыццяўляецца райвыканкамам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.3. Дырэктар Установы:
- нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову праў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
- ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- назначае намеснікаў па пісьмовай згодзе з райвыканкамам;
- зацвярджае ў межах фонду зарабатнай платы штатную колькасць і ўстанаўлівае аклады і стаўкі зарабатнай платы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
6.4. Высшым ораганам самакіравання Установы з'яўляецца канферэныя ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, якая:
- прынімае асноўныя накірункі развіцця Установы;
- выбірае галасаваннем Савет Установы; заслухоўвае і прымае яго справаздачу, канцэпцыю развіцця Установы, палажэнні, іншыя нарматыўныя дакументы лакальнага дзеяння; вырашае іншыя пытанні дзейнасці Установы.
Работа Канферэнцыі рэгуліруецца Палажэннем аб канферэнцыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, зацверджаным дырэктарам Установы.
6.5. У перыяд паміж Канферэнцыямі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў ролі вышэйшага органа самакіравання выступае Савет Установы, які выбіраецца па ўстаноўленых Канферэнцыяй нормах прадстаўніцтва з ліку ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Савет Установы арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам Установы.
6.6. Ва Установе працуе пастаянна дзеючы орган - педагагічны савет.
6.7. Асноўнай задачай педаганічнага савета з'яўляецца вызначэнне шляхоў
рэалізацыі зместу адукацыі і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Склад педагагічнага савета зацвярджае дырэктар Установы.
Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з «Палажэннем аб педагагічным савеце агульнаадукацыйнай установы» (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2006 года № 113).
6.8. Апякунскі савет Установы з'яўляецца органам самакіравання і ствараецца ў мэтах аказання садзеяння ў забеспячэнні дзейнасці Установы і яе развіцця.
Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з'яўляецца садзейнічанне Установе ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіцце здольнасцей і талентаў вучняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.
6.9. Апякунскі савет арганізуе сваю работу на аснове Статута Установы і Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 года № 20) і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Апякунскі савет узаемадзейнічае з іншымі органамі самакіравання Установы па пытаннях функцыяніравання і развіцця Установы. Прадстаўнік апякунскага савета не можа ўдзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання з правам рашаючага голаса па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю апякунскага савета.
Рашэнні апякунскага савета па-за яго выключнай кампетэнцыі носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.
6.10. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бясплатнай аснове.
6.11. Фінансавыя сродкі апякунскага савета, які працуе згодна з Палажэннем, фарміруецца з дабраахвотных узносаў і ахвяраванняў ад фізічных і юрыдычных асоб, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Яны залічваюцца на рахунак Установы і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызнычэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета.
6.12. Ва Установе ствараюцца бацькоўскія камітэты класаў, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.13. Медыцынскае абслугоўванне вучняў ажыццяўляецца замацаваным за Установай медыцынскім персаналам фельдчарска-акушэрскага пункта, які разам з адміністрацыяй школы нясе адказнасць за здароўе і фізічнае развіцце дзяцей, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, рэжыма харчавання школьнікаў.
Раздзел 7. Парадак фарміравання штатаў і аплаты работнікаў Сад- школы
7.1. Працоўныя адносіны работнікаў у школе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі, кантрактамі, заключаемымі ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
7.2. Штатны расклад Установы зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі ў межах сродкаў, выдзяляемых на аплату працы.
7.3.Прыем на работу ва Установу педагагічных, вучэбна-дапаможных тэхнічных і іншых работнікаў ажыццяўляе дырэктар.
7.4. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю.
7.5. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім забаронена ей займацца рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і склад злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.6. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.7. Школьная бібліятэка з’яўляецца абавязковым структурным падраздзяленнем Установы , якое прызначана садзейнічаць працэсу навучання і выхавання вучняў, павышэння кваліфікацыі работнікаў Уставы.
Задачы , змест і арганізацыя работы бібліятэкі вызначаюцца Палажэннем аб школьнай бібліятэцы , якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі.
Раздзел 8. Маёмасць і парадак фінансавання Установы
8.1.Маемасць Установы складаюць яго асноўныя фонды і зваротныя сродкі, а таксама іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе Установы.
8.2. Маемасць Установы знаходзіцца ў раеннай камунальнай уласнасці і замацоўваецца за ўстановай на праве аператыўнага кіравання.
8.3. У адносінах замацаванай маемасці Установа ажыццяўляе правы ўладання, карыстання і распараджэння ў межах і на ўмовах, устаноўленых уласнікам ці ўпаўнаважаным органам, у адпаведнасці з мэтамі сваей дзейнасці, заданнямі ўласніка і прызначэннем маемасці.
8.4. Уласнік маемасці ці ўпаўнаважаны орган мае права канфіскаваць лішкі маемасці, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, і распарадзіцца імі па-свойму.
8.5. Крыніцамі фарміравання маемасці Установы з'яўляюцца:
- грашовыя і не грашовыя ўклады заснавальніка;
- даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ, аказання паслуг, а таксама ад другіх відаў гаспадарчай дзейнасці;
- даходы ад каштоўных папер;
- крэдыты банкаў ці іншых крэдытораў;
- капітальныя ўкладанні і датацыі з дзяржаўнага бюджэту;
- іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8.6. Адчужэнне, здача ў арэнду, карыстанне, залог маемасці Установы, якая знаходзіцца на балансе, выконваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў парадку і межах, устаноўленых упаўнаважаным органам.
8.7. Унясенне маемасці (у тым ліку і грашовых сродкаў) ва ўстаўныя фонды ствараемых юрыдычных асоб, а таксама дадатковыя ўзносы ва ўстаўныя фонды ў выглядзе маемасці і грашовых сродкаў, праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у парадку і межах, устаноўленых упаўнаважаным органам.
Раздзел 9. Улік, справаздача і кантроль дзейнасці Установы
9.1. Установа ажыццяеўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці, дае ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачу, а таксама інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці ўпаўнаважанаму органу.
9.2. Вядзенне бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца на дагаворных пачатках
арганізацыяй, якая аказвае паслугі па вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачы.
9.3. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
9.4. Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам кіравання адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
9.5. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 10. Знешнеэканамічная дзейнасць
10.1. Установа ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 11. Спыненне дзейнасці, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы
11.1. Спыненне дзейнасці Установы можа ажыццяўляцца шляхам яе рэарганізацыі ці ліквідацыі.
11.2. Ліквідацыя ці рэарганізацыя Установы адбываецца па рашэнні Івацэвіцкага раеннага выканаўчага камітэта ці па рашэнні суда ў выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўчымі актамі.
Аб рашэнні суда, іншых органаў ліквідаваць Установу дырэктар Установы неадкладна паведамляе Івацэвіцкаму раеннаму выканаўчаму камітэту.
11.3. Установа лічыцца ліквідаванай ці рэарганізаванай з моманту выключэння яе з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
11.4. Пры рэарганізацыі і ліквідацыі Установы звольненым работнікам гарантуецца захоўваць іх правы і інтарэсы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
11.5. Па іншых пытаннях, якія не адлюстраваны ў дадзеным Статуце, Установа кіруецца дзеючым заканадаўствам.
Статья 159 Кодекса об образовании Республики Беларусь.
Общие требования к приему лиц для получения общего среднего образования
ИВАЦЕВИЧСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
РЕШЕНИЕ
г. Ивацевичи Брестская область
5 апреля 2018 г. №144
О закреплении за учреждениями общего среднего образования жилых микрорайонов
ГУО "Добромысленская средняя школа"
д.Добромысль, д.Гляденье, д.Закапличье, д.Селец, п.Юголин, п.Сосновый Бор (Добромысленский сельисполком).