Моўны турнір "Залацінкі роднай мовы"

24.10.2020

               Моўны турнір "Залацінкі роднай мовы" прайшоў 24 кастрычніка. У турніры ўдзельнічалі дзве каманда Беларусь і каманда Дэльфіны. Турнір складаўся са шматлікіх тураў: Скарагаворкі, Загадкі-пытанні, Выпраў памылкі, Пагуляем у рыфмы, Наборшчыкі, Наадварот і іншыя. Каманды з захапленем праходзілі кожны этап, так хацелася перамагчы. Акрамя таго ўсіх прываблівала тое, што ўсе заданні на роднай беларускай мове. Арганізатарам турніру была настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Іванаўна Саванчук.