Конкурс чытальнікаў "Цяпло нашых сэрцаў для мілых матуль"

05.03.2022

    5 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня пройшоў конкурс чытальнікаў  "Цяпло нашых сэрцаў для мілых матуль". Прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў аб маме. У час конкурсу гучалі песні, вершы, вучні складалі віншавальныя тэксты для сваіх матуль. У канцы журы выбрала пераможцаў. Прызёрамі аказаліся вучні 6 класа.