Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

01.10.2022

       1 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня адбыўся Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання.

       Для 1-4 класаў прайшоў Турнір знаўцаў. У турніры прымалі ўдзел дзве каманды "Беларусы" і ""Бульбашы.. Турнір складаўся з конкурсаў: "Мастакі зямлі беларускай", "Падумай і адкажы", "Гораж Беларусі", Крыжывака "Запішы слова", "Рэкі і азёры Беларусі", "Перакладчыкі", "Прыказкі і прымаўкі". Дзеці прынялі актыўны ўдзел і атрымалі граматы.

     Для 5-9 класаў прайшоў Літаратурны турнір, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Падчас турніру навучэнцы абагулілі і пашырылі веды пра класікаў у розных конкурсах: "Збяры імя", "Пазнай героя або твор", "Творчы турнір", "Пытанне з канверта". Навучэнцы пазнаёміліся з выставай кніг, прысвечанай юбілярам. Мерапрыемства было накіравана на абуджэнне патрыятычных пачуццяў, павагі да класікаў беларускай літаратуры, любові да роднага слова.