Турнир по волейболу памяти В.Высоцкого

27.01.2024

       Цёплае зімовае надвор’е сустрэла ўдзельнікаў традыцыйнага турніру па валейболе, прысвечанага памяці паэта, кампазітара, артыста Уладзіміра Высоцкага, які прайшоў у ДУА “Дабромысленская сярэдняя школа”. У зале было шматлюдна. 27-28 студзеня 2024 года ў 31 раз адбыўся турнір, які займае дастойнае месца на спартыўны алімпе Івацэвіцкага раёна. Удзел у гэтым знакавым спартыўным свяце ў раёне прынялі сем каманд: “Гардэмарыны”, аграгарадка  Святая Воля, в.Дабромысль, каманда аграгарадка Жамчужны Баранавіцкага раёна, каманда ветэранаў турніру, г. Івацэвічы і ўпершыню ўдзельнічала каманда з Бярозаўскага раёна. Апошні раз столькі каманд прынялі ўдзел у 2015 годзе.