Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

     21 лютага у школе адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень пачаўся з інтэрактыву "Маё любімае слова". Кожны меў магчымасць напісаць на пялёстках сваё любімае беларускае слова і прымацаваць на дошцы ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. На тэматычных перапынках дарослых і дзяцей чакала чароўная скарбонка "Ад шчырага сэрца". Зазірнуўшы ў скарбонку, кожны атрымаў паштоўку з пажаданнямі на роднай мове.